Наши мини-проекты

Міні-праект "Музей у чамадане": да Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2023
развернуть

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Сёння і ў нас прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты: выставы малюнкаў "Па сцяжынках беларускіх казак", гастранамічны фэст "Нацыянальныя стравы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў", вусны часопіс "Чароўныя напевы роднай мовы", пазнавальнае мерапрыемства "Случчына - літаратурны край" у межах міні-праекта "Музей у чамадане".

свернуть

Міні-праект "Музей у чамадане"

развернуть

Міні-праект «Музей у чамадане»

Міні-праект «Музей у чамадане» - гэта комплекс пазнавальных мерапрыемстваў для навучэнцаў і іх бацькоў, асноўная мэта якіх— выхаванне павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа. У снежні 2022 года, як раз перад пачаткам навагодніх свят, навучэнцы ўстановы адукацыі завіталі да сваіх малодшых сяброў—выхаванцаў ДУА «Дзіцячы сад в. Знамя», а таксама ў сельскую бібліятэку  з  новай праграмай— «Новы год да нас імчыцца!».

Праграма “Новы год да нас імчыцца”

Мэта: выхаванне павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа.

Задачы: 

  • пазнаёміць навучэнцаў і дашкольнікаў з гісторыяй святкавання Новага года, гісторыяй узнікнення навагодніх елачных цацак;
  • сфарміраваць уяўленне пра навагоднія традыцыі беларускіх продкаў;
  • спрыяць фарміраванню ведаў па бяспечнай жыццядзейнасці падчас правядзення навагодніх свят;
  • рэалізаваць пераемнасць у навучанні і выхаванні паміж дашкольнай адукацыяй і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі;
  • развіваць маўленчыя навыкі, навыкі работы і зносін паміж дзецьмі рознага ўзросту;
  • спрыяць развіццю дапытлівасці, цікаўнасці і кемлівасці;
  • спрыяць зацікаўленасці дашкольнікаў да навучання ва ўстанове адукацыі.

Абсталяванне: фотаздымкі, малюнкі экспанатаў, чамадан (куфар, сакваяж), елачныя цацкі, паштоўкі, цацкі фізкультхвілінак.

Узроставая катэгорыя: дзеці 5-16 гадоў.

Педагог:  - Добры дзень, сябры!  Зноў да вас у госці завіталі мае памочнікі – навучэнцы Знаменская сярэдняй школы і спадар Чамадан, а дакладней – наш музей у чамадане.

Хто зможа адказаць, якое свята набліжаецца да нас?

Назавіце галоўныя атрыбуты гэтага свята. Вам падкажуць мае памочнікі. Адгадаеце загадкі – даведаецеся пра атрыбуты Новага года.

Загадкі:

  1. Зімой грэе, вясной тлее, летам памірае, увосень ажывае. (Снег)
  2. Часам ён адчувае сябе няёмка, бо ў яго на месцы носа сапраўдная, тонкая морква, на галаве вядро, а ў руках памяло. (снегавік)
  3. Вось ляціць яна, кружыць, лятае, сядзе на нос і адразу знікае. (Сняжынка.)
  4. Вецер хай не завывае,

Хай ён нам не пагражае,

Не баімся мы пагроз,

Побач з намі… Дзед Мароз.

  1. Знаюць, пэўна, усе дзяўчаты,

Што надыдзе хутка свята,

Свята даўняе і новае,

Свята светлае, зімовае, хутка ўжо да нас, народ, завітае…Новы год.

  1. Без голасу — а вые, без рук — а абрусы сцеліць. (Завіруха)
  2. Што ўпрыгожваюць у раз на год? (Елку)

 

Дзеці адказваюць.

Педагог:  - Правільна, сябры, вы адгадалі ўсе загадкі, а гэта значыць, што здагадаліся пра галоўныя сімвалы Новага года. І сёння мы прыйшлі да вас расказаць пра свята, пра навагоднія цацкі, паказаць вам навагоднія экспанаты з нашага музея і расказаць, як сябе паводзіць у святочныя дні, каб пазбегнуць траўм і непрыемнасцей.

  • Як вы думаеце, а ці даўно да нас прыйшло свята Новы год?

Новы год — адно з самых радасных і любімых свят ва ўсім свеце. Надыход Новага года адзначаюць з незапамятных часоў. Аднак ён не заўсёды прыпадаў на 1 студзеня. У розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэння прыроды. Прайшлі стагоддзі, пакуль гэта свята заняло сваё месца ў календары. На Русі цар Пётр I у 1699 годзе загадаў адзначаць Новы год на еўрапейскі лад — 1 студзеня. Апоўначы Пётр I выйшаў на плошчу з факелам у руках і выпусціў у неба першую ракету. Так пачаўся салют у гонар навагодняга свята. Людзі спявалі, танцавалі, віншавалі адзін аднаго і падносілі навагоднія падарункі. Цар сам сачыў за тым, каб новаўведзенае свята адзначалася ў Расіі не горш, чым у іншых еўрапейскіх краінах. Шмат гадоў мінула з таго часу. Але кожную зіму ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня мы сустракаем Новы год.

Паступова, дзесь прыкладна ў другой палове XIX ст. распаўсюдзіўся звычай ставіць елку, які прыйшоў да нас з Еўропы. Праўда, спачатку елку ўпрыгожвалі толькі багатыя людзі, а сяляне - пазней. Упрыгожвалі яе яблыкамі, арэхамі, а з цягам часу пачалі з’яўляццы звыклыя для нас шышкі, шары, сняжынкі, хаткі. Елка стала сімвалам свята. Зеляніна яе сімвалізуе сабою вечнае жыццё, яго бясконнасць і неўміручасць…

  • Давайце заглянем у наш чамадан: колькі тут ёлачных цацак! І ўсе яны розныя! Аднак захоўваюцца і незвычайныя, шкляныя. Такія вы знойдзеце толькі ў сваіх бабуль і прабабуль. Зараз у асноўным ёлачныя цацкі робяць з танных матэрыялаў: пенапласт, пластмаса. Такія цацкі не б’юцца, служаць доўга. А вось раней – цацкі былі і з картону, і са шкла.

Дзеці разглядаюць ёлачныя цацкі і ўпрыгажэнні.

У 1930—1940-я гады шкляныя цацкі былі яшчэ раскошай — далёка не кожнаму па кішэні. Часцей выкарыстоўваліся ёлачныя аздабленні, якія ўяўлялі сабой фігуркі са скручанай прэсаванай ваты, размаляваныя фарбамі і пакрытыя крухмальным клейстарам, пасыпаным зіхатлівым шкляным «снегам». Яны выпускаліся да сярэдзіны 1950-х. Кожная такая фігурка была ручной работы, тэхналогію вырабу ватнай цацкі механізаваць так і не ўдалося, расказалі ў музеі. У пяцідзясятых ватная цацка знікла з прылаўкаў магазінаў.

Яшчэ адна папулярная тэхналогія вытворчасці ёлачных аздабленняў сярэдзіны мінулага стагоддзя — «картанаж». Цацкі рабіліся з кардону, абклеенага бронзавай або алюмініевай паперай. Дзве палавінкі фігуркі штампавалі ў металічнай форме і склейвалі. Размалёўвалі цацку пры дапамозе пульверызатара, а дробныя дэталі прамалёўваліся ўручную.

Ёсць у калекцыі і сапраўды ўнікальныя экспанаты — шкляныя ёлачныя цацкі, пакрытыя каляровым лакам па метадзе Глінкі. Сёння такіх аздабленняў ужо практычна не засталося ў бабуліных скрынях і ў калекцыянераў. Іх наогул было выпушчана няшмат — вытворчасць была спынена з-за працаёмкасці працэсу. Метад заключаўся ў тым, што цацку змяшчалі ў раствор гліны, высушвалі, а пасля надрапвалі малюнак. Астатняя частка гліны выдалялася. Вычышчаныя месцы апрацоўваліся серабром і пакрываліся каляровым лакам.

У цэлым на паток вытворчасць ёлачных цацак была пастаўлена толькі ў канцы 1960-х, і ў выніку, зразумела, знізіліся іх разнастайнасць і эстэтычныя характарыстыкі.

У канцы 1950-х — пачатку 1960-х савецкая прамысловасць засвоіла выпуск цацак-прышчэпак. Звяры, птушкі, клоўны, казачныя персанажы, ялінкі на прышчэпках карысталіся велізарным попытам. Яшчэ адна навагодняя памяць мінулага стагоддзя — наборныя цацкі з дроту і шклярусу. З 1940-х да 1950-х амаль у кожным доме былі ёлачныя аздабленні са шкляных трубачак і пацерак, нанізаных на нітку, а пазней — на тоненькі дрот. Такія рознакаляровыя цацкі і ёлачныя каралі можна бачыць нават у савецкіх фільмах тых часоў, калі па сюжэце гаворка ішла аб Новым годзе.

Ёлачная вярхушка «Чырвоная зорка» — адно з самых першых савецкіх ёлачных аздабленняў. У 1960-х яна трохі здала пазіцыі: Гагарын паляцеў у космас, і ёлачную зорку ўсё часцей сталі замяняць «пікай», падобнай на ракету, якая ўзлятае. Вытворчасць цацак стала больш тэхналагічная: на прылаўках з'явіліся шары з фігурнымі выемкамі, рознакаляровым «інеем», пакрытыя фарбай, што свеціцца ў цемры, у форме пірамідак, шышачак і ледзяшоў.

«Дожджык» з металічнай фольгі, традыцыйнае для нашай краіны ёлачнае аздабленне, «родам» з пачатку 1970-х. Тады ён быў у модзе, ім часта злоўжывалі, цалкам завешваючы ёлку. Прыкладна тады ж з'яўляюцца ёлачныя цацкі фармату «міні». Мініяцюрныя фігуркі прызначаліся для ўпрыгожвання маленькіх настольных ёлачак.

Першыя савецкія ёлачныя цацкі выпускаліся ў форме зорак, фігурак чырвонаармейцаў, парашутыстаў. Крыху пазней дадалася тэматыка асваення Поўначы — палярнікі, самалёцікі і белыя мядзведзі. Яшчэ адным тэматычным блокам ёлачных цацак тых часоў былі цыркавыя артысты — клоўны, сланы, сабачкі, мядзведзі. У 1937 годзе ў якасці ёлачных аздабленняў сталі актыўна выпускацца фігуркі Снягурак.

Пачатак 1940-х адзначыўся серыяй ёлачных цацак — герояў казак: Іван Царэвіч, Кот у ботах, Чырвоная Шапачка, Доктар Айбаліт і яго памочнікі, Аладзін і Хатабыч. У 1949-м, у гонар юбілею Пушкіна, з'явіліся на ёлках і пушкінскія казачныя персанажы. А ў пачатку 1950-х — героі казак «Чыпаліна», «Бураціна». Неўзабаве выходзіць у продаж і серыя ёлачных цацак «Пятнаццаць рэспублік — пятнаццаць сясцёр»: фігуркі дзяўчат у нацыянальных касцюмах сімвалізавалі адзінства народаў Савецкага Саюза.

У сярэдзіне 1950-х, у часы Хрушчова, у моду ў вытворцаў ёлачных аздабленняў уваходзіць сельскагаспадарчая тэматыка. На ёлках красуюцца лімоны і памідоры, агуркі і вінаград, слівы і персікі, яблыкі і царыца палёў — кукуруза. Дарэчы, з усяго гэтага багацця толькі кукуруза выпускалася аж да развалу Савецкага Саюза.

У 1960-х у тэматыцы ёлачных цацак лідзіруюць касмічныя матывы: ракеты і касманаўты. У 1970-х пераважная тэма — героі савецкіх мультфільмаў, ад Карлсана да Віні-Пуха. А ў канцы 70-х — пачатку 80-х папулярнай стала вясковая тэма — менавіта тады былі выпушчаныя памятныя для многіх сімпатычныя заснежаныя домікі. Яшчэ адна тэндэнцыя 80-х — ёлачныя цацкі-званочкі. Менавіта тады ў моду ўвайшло ўпрыгожванне ёлкі ў адной колеравай гаме, калі ўсе фігуркі падбіраліся ў пэўным колеры. Тэндэнцыя, дарэчы, нікуды не сышла і ў нашы дні: цяпер гэта называецца «офісны», або «еўрапейскі», стыль у дэкоры ёлкі.

ГУЛЬНЯ. «Перадай снегавіка»

    У гісторыю свята з канца XIXст - пачатку XX ст. ўваходзіць на змену Зюзі – Дзед Мароз. Па адной з версіі, ён да нас прыйшоў з славянскай язычніцкай міфалогіі ад вобразаў усіх зімніх богоў, якім пакланяліся на Русі: Траскуна, Марозка, Зімніка. Па другой версіі, яго прататыпам стаў святы Мікола, які праславіўся за свае добрыя ўчынкі. Спачатку Дзед Мароз мала быў падобны да сённяшняга, як і Зюзя быў у меру суровым і добрым, не адразу прыносіў падарункі дзецям. З кожным разам Дзед Мароз мяняўся, стаў любімым казачным героем, які дорыць падарункі не толькі дзецям, але і дарослым – усім, хто ў яго верыць. З’явілася ў яго ўнучка – Снягурка, ды памагатыя Зіма, Завея, лясныя жыхары. Зараз Дзед Мароз жыве, ва ўсім вядомай, Белавежскай пушчы, сюды да яго прыязжае ў госці на тры зімнія месяцы ўнучка Снягурка, і канешне госці з розных краін свету.

ХАРАВОД.

Педагог: - Яшчэ адна добрая навагодняя традыцыя была ў нашага народа – пасылаць і атрымліваць віншавальныя паштоўкі. Раней не было Інтэрнэту і мабільных тэлефонаў. Людзі віншавалі са святамі адзін аднаго праз лісты і паштоўкі. У нашым чамадане вы таксама знойдзеце паштоўкі, якім больш за 40 гадоў. Калі ласка, можаце іх разгледзець.  

Дзеці разглядаюць.

Педагог: - Рабяты, скажыце. А што можа сапсаваць нам навагодняе свята?

Дзеці прапаноўваюць свае варыянты.

Педагог:  - Прапаную паглядзець відэафрагмент пра небяспеку ў навагоднія святы.

Дзеці глядзяць мультфільмы МЧС пра навагоднюю небяспеку.

Педагог: - Скажыце, якая небяспека можа нас чакаць у навагоднюю ноч?

  • Што нельга рабіць, каб не здарылася бяды?

Дзеці адказваюць.

Педагог: - А зараз я прапаную вам паўдзельнічаць у конкурсе: сабярыце сімвалы Новага года ў святочны навагодні мех.

Педагог падводзіць вынікі гульні і ўсяго мерапрыемства, уручае прызы.

 

свернуть

Міні-праект "Музей у чамадане"

развернуть

Міні-праект “МУЗЕЙ У ЧАМАДАНЕ”

Міні-праект «Музей у чамадане» - гэта комплекс пазнавальных мерапрыемстваў для навучэнцаў і іх бацькоў, асноўная мэта якіх— выхаванне павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа. Адна з праграм у межах рэалізацыі праекта называецца «Беларуская хатка». Навучэнцы ў гульнёвай форме знаёмяцца з такімі  музейнымі экспанатамі і прадметамі сялянскага побыту як прас, лыжка, лапці, рушнік, фартух, шыян, коўш.

 

Праграма “Беларуская ХАТКА”

Мэта: выхаванне павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа.

Задачы: 

  • пазнаёміць навучэнцаў і дашкольнікаў з паняццямі “музей”, “экспанаты”, “традыцыйныя промыслы”, “прадметы побыту”;
  • сфарміраваць уяўленне пра гісторыю паходжання музейных экспанатаў, іх прымяненне ў мінулым і зараз;
  • рэалізаваць пераемнасць у навучанні і выхаванні паміж дашкольнай адукацыяй і І ступенню агульнай сярэдняй адукацыі;
  • развіваць маўленчыя навыкі, навыкі работы і зносін паміж дзецьмі рознага ўзросту;
  • спрыяць развіццю дапытлівасці, цікаўнасці і кемлівасці;
  • спрыяць зацікаўленасці дашкольнікаў да навучання ва ўстанове адукацыі.

Абсталяванне: фотаздымкі, малюнкі экспанатаў, чамадан (куфар, сакваяж), музейныя экспанаты, пазл, карткі з літарамі.

Узроставая катэгорыя: дзеці 5-16 гадоў.

Педагог:  - Добры дзень, сябры! Да вас завіталі незвычайныя госці, паспрабуйце здагадацца хто?

Дзеці адказваюць.

Педагог: - Правільна, сябры, маеце рацыю. Да вас завіталі вашы старэйшыя сябры – вучні школы. Вы з імі добра знаёмыя, разам наведвалі дзіцячы сад, скора сустрэнецеся ў нашай школе. А вы хочаце вучыцца ў школе? Як вы думаеце, чаму там вучаць? Што дзеці там робяць?

Дзеці адказваюць.

Педагог: - У школе вас навучаць не толькі чытаць і пісаць, лічыць і прыгожа маляваць, але і раскажуць пра прыроду, жывел, пра нашу краіну і замежжа. У тым ліку, рабяты, вы пазнаёміцеся і з гісторыяй. Але гэта будзе крыху пазней, а сёння да вас завіталі вучні і прывялі свайго незвычайнага сябра – сапраўднага знаўцу гісторыі і ўладальніка цікавых рэчаў і прадметаў. Знаёмцеся – спадар Чамадан. Хто ведае, што такое чамадан і для чаго ён патрэбен?

Дзеці адказваюць.

Педагог:  - Наш Чамадан змяшчае ў сабе шмат цікавага, а дакладней – цэлы музей. Хочаце паглядзець, што там унутры? Тады я вам прапаную адгадаць загадкі, адгадкі вам падскажуць, якія рэчы змяшчаюцца ў чамадане. А мае сябры вам дапамогуць з адказамі (паказваюць карткі з адгадкамі).

ЗАГАДКІ:

Идет пароход —

То взад, то вперед,

А за ним такая гладь —

Ни морщинки не видать. (Утюг)

 

Утка в море —

Хвост на воле. (Ковш)

 

На стене висит, болтается,

За него всяк хватается. (Полотенце)

 

Трапечацца ў руках, як белакрылы птах,

Маркоціцца тады, калі няма вады. (Ручнік)

 

 

Два арапа —

Родные брата,

Ростом по колено,

Везде с нами гуляют

И нас защищают. (Сапоги)

 

На паліцы – тры суніцы, што дадуць, то і з’ядуць.  ыжкі )

 

Педагог:  - Загадкі вы разгадалі правільна. Давайце адкрыем наш Чамадан, паглядзім, што там ёсць з тых рэчаў, пра якія мы толькі што з вамі гаварылі.

Педагог адкрывае чамадан, запрашае дзяцей зазірнуць унутр. Дастае прадметы побыту – музейныя экспанаты: прас, рушнік, коўш, лыжку, шыян, лапці.

Педагог: - Рабяты, скажыце, ці карыстаемся мы зараз такімі рэчамі?

Дзеці адказваюць.

Педагог: - Гэта музейныя экспанаты. Такімі рэчамі і прадметамі побыту карысталіся вашы бабулі і дзядулі, прабабулі і прадзядулі. У загадках прагучалі іх сучасныя варыянты. Ну а зараз, я прапаную пазнаёміцца з кожным прадметам паасобку. І першая рэч у нашым музейным чамадане – рушнік. Хто здагадаецца, для чаго ен прымяняўся?

Дзеці адказваюць.

Педагог: Падрабязна вам раскажа навучэнка 4 класа Шостак Софія.

Рушнікі — адзін з найбольш цікавых элементаў традыцыйнай беларускай культуры. Яны суправаджаюць чалавека на працягу ўсяго жыцця. Рушнікі адыгрывалі вялікую ролю ў беларускіх абрадах. Іх вешалі на галінах святых дрэў, упрыгожвалі чырвоны кут хаты і абразы; дзясяткі вышытых ручнікоў рыхтавалі да вяселля. Рушнікі ткалі жанчыны. І гэта была вельмі цяжкая праца. Ніткі для ткацтва вырабляліся з ільну. Перш – наперш лён трэба было сабраць, потым вымачыць, высушыць, а потым ужо вырабляць ніткі.

Рушнікі  ткалі белымі з чырвонымі і чорнымі ўзорамі. Але таксама сустракаецца жоўты, сіні, зялёны і карычневы колеры. Малюнкі на іх намаляваны ў форме ромбаў, квадратаў, крыжыкаў, прысутнічаюць лісточкі і кветкі.

Чырвоны колер — сімвал цяпла, прыгажосці, чорны — сімвал багацця. Белы колер заўсёды асацыяваўся з чысцінёй, ачышчэннем, дабром, а, такім чынам, і абаронай ад усяго дрэннага.

Сімвалічныя ўзоры ручнікоў цесна звязаны з беларускімі легендамі. Адным з галоўных вобразаў, якія выкарыстоўваюцца майстрыхамі, з'яўляецца дрэва жыцця, якое лічыцца ўвасабленнем неўміручасці і вечнага жыцця.

Дадатковая інфармацыя

Выкарыстоўвалі вобразы кахання. Найбольш поўным выразам лірычных і паэтычных настрояў у народным мастацтве былі птушкі. Так, зязюля сімвалізавала жанчыну-ўдаву, салавей — паэта кахання, сокал — выява каханага, арол — героя.

Голуб жа выступаў як сімвал кахання і свету. Два галубы, звернутыя галовамі ў адзін бок, сімвалізуюць хлопца з дзяўчынай.

Але адной з самых прыгожых у беларускай вышыўцы з'яўляецца выява Лады. У славян Лада лічылася багіняй прыгажосці, юнацкасці і шлюбу. Дзяўчыны вышывалі Ладу з ружамі для таго, каб каханы пакахаў, і яны знайшлі агульнае шчасце. Беларускія ўзоры — вельмі яркія і каларытныя элементы, унікальныя сваім старажытным паходжаннем, а таксама арыгінальным выглядам. Іх прымяненне не губляе папулярнасці і да гэтага часу.

У залежнасці ад свайго галоўнага прызначэння беларускі традыцыйны ручнік можна ўмоўна далучыць да дзвюх адасобленых груп тканін: дэкаратыўна-абрадавых і гігіенічна-бытавых. Сярод апошніх вылучаўся ўціральнік («уціраннік»). Паводле даследаванняў М.Я.Нікіфароўскага, на Віцебшчыне яго асноўная служба заключалася ў выціранні рук і твару пасля ўмывання. Прычым на патрэбу сям’і выдзяляўся толькі адзін ручнік, які звычайна вісеў пасярэдзіне сцяны. У лазню яго не бралі: цела тут выціралі бялізнай – знятай ці падрыхтаванай да змены. Выглядаў ён усюды аднатыпна: не надта доўгі (каля 1,5 метра), вытканы палатняным, а часцей саржавым перапляценнем.

Увогуле Віцебскія ручнікі вядомыя, дзякуючы народныя майстрыхам вёсак Шаркаўшчынскага, Мёрскага, Браслаўскага, Віцебскага раёнаў. Ткалі з адбеленага кужалю або белай бавоўны. Аздаблялі на канцах карункамі, мохрыкамі. Узор стваралі выкладаннем чырвоных, чорных, блакітных, жоўтых нітак бавоўны (выбарнае ткацтва), што нагадвае вышыўку па гатовай тканіне.

Уласцівыя Віцебскім ручнікам сюжэтнасць арнаментальных кампазіцый, паліхромнасць каларыстычнай гамы, перавага белага фону ў месцах размяшчэння дэкору.

Да ліку ручнікоў утылітарнага прызначэння адносіўся скарач – маленькі, квадратнай ці падоўжанай формы, неад’емнай прыналежнасцю якога былі доўгія махры («пачопкі»). На Палессі такі ручнік называўся «трапкач», «пацірач», на паўночным захадзе – «брэндзал». Такія ручнікі больш складаныя за ўціральнік па каларыту, спосабах выканання, скарачы ніколі не ткаліся асобным вырабам, а адразаліся ад простага ці ўзорыстага палатна. Яны ўжываліся для выцірання посуду, рук. Галоўная ж функцыя такога ручніка заключалася ў выкарыстанні яго ў якасці зручнай, лёгкай і таннай прылады для пераносу керамічнага посуду з ежай.

Відазмененай формай ручніка быў і надзежнік – палатняная накрыўка для дзяжы. Яго таксама выкарыстоўвалі на ўрачыстым паднашэнні хлеба-солі, караваю.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя на Беларусі бытавалі і невялікія палатніны. У Калінкавіцкім раёне, дзе імі шырока карысталіся для падарункаў, яны мелі назву «платкі».

Нельга не расказаць пра Мотальскія ручнікі, якія вырабляюць ткачыхі ў вёсцы Моталь Іванаўскага раёна. Іх ткуць «у елачку» пераборнай тэхнікай у 4 ніты. Традыцыйны колер узораў — чырвоны з чорным, пазней з сінім, зялёным. Кампазіцыя ручнікоў складаецца з двух відаў: у адным па аснове праходзяць 2—3-каляровыя, пазней 4-каляровыя палоскі-коскі, у другіх — шмат каляровых арнаментальных палосак («затканыя беражкамі»), што перасякаюцца з каляровымі палоскамі асновы. Магілёўскія ручнікі былі распаўсюджаны ў вёсках Бабруйскага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Магілёўскага, Хоцімскага і іншых раёнаў. Вядомы з XVIII стагоддзя. Узніклі пад уплывам мануфактурнага ткацтва. Тэхніка ткання магілёўскіх ручнікоў браная і закладная. Яны мелі на канцах па 3-5 гарызантальных палос, аддзеленых адна ад адной гладка затканымі палоскамі, і аздабленне белымі (часам чырвонымі) карункамі з кутасамі.

3 аднаго краю ўздоўж усяго ручніка праходзіла суцэльная арнаментальная паласа, праз пэўныя прамежкі чаргаваліся вытканыя або вышытыя асобныя арнаментальныя матывы: чатырохвугольнік, ромб, крыжык, трохвугольнік, зорачка і іншыя фігуры.

У апошнія гады павялічваецца цікавасць да беларускіх традыцый. У нашы дні ручнікі можна сустрэць у музейных залах, на выстаўках, фестывалях народнай творчасці, дзе ўсе зацікаўленыя могуць прадэманстраваць свае работы і пазнаёміцца з творчасцю іншых майстрых. А ў некаторых дамах і дагэтуль захоўваюцца старажытныя ручнікі, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай нашай гісторыі і культуры.

 

Педагог дэманструе рушнікі, фотаздымкі.

Педагог: - Наступны цікавы прадмет з нашага Чамадана – прас. Хто мне скажа, для чаго ен патрэбны? Чым адрозніваецца сучасны прас ад старажытнага?

Прас быў вынайдзены вельмі даўно. Для разгладжвання адзення ў старажытнасці выкарыстоўваліся злёгку апрацаваныя нагрэтыя камяні, людзі раскладвалі памытую вопратку на выраўненай каменнай паверхні, а паверх клалі яшчэ адзін камень. У такім выглядзе пакідалі да высыхання.

У IV стагоддзі да нашай эры ў Старажытнай Грэцыі былі вынайдзены спосабы плісіроўкі адзення з палатна з дапамогай гарачага металічнага прута, нагадваючага качалку.

У XVIII—XIX стагоддзях прасы ўяўлялі сабой металічныя канструкцыі па форме, блізкай да сучаснай. Прасы награваліся на газе або ў печы. На тэрыторыях сучаснай Беларусі, прасы пачалі выкарыстоўвацца у часы ВКЛ. Прас быў вялікай раскошаю і з’яўляўся прыкметаю дабрабыту гаспадароў. Яго нярэдка выраблялі ў выглядзе пеўніка, аздаблялі разнастайным арнаментам і ставілі на пачэснае месца ў доме. Выпускаліся і маленькія прасы, якія з лёгкасцю спраўляліся з карункамі і дробнымі дэталямі на вопратцы. У Расію жа яны былі прынесены з  Рэчы Паспалітай у эпоху Смуты. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя з’явіўся прас з падпаленымі вуглямі ўнутры, якія часцей за ўсё вырабляліся з чыгуна. Найбольш распаўсюджанымі былі награвальныя прасы — яны ставіліся ў печ і разаграваліся. Значна даражэй былі спіртавыя прасы — у XIX стагоддзі за яго давалі невялікую чараду авечак.

Педагог дэманструе прас, прапануе прысутным патрымаць яго.

Педагог:  - Зараз мы крыху адпачнем. І згуляем у такую гульню.

РУХОМАЯ ГУЛЬНЯ (“Збяры слова: экспанаты”, збяры пазл: музей)

Педагог: - Яшчэ адна цікавая рэч ёсць у нашым Чамадане. Хто здагадаецца, што гэта? (паказвае лапці).

Дзеці адказваюць.

Педагог:  - Пра лапці вам раскажа мой памочнік.

Раней не было такога прыгожага абутку, які мы носім зараз, не было матэрыялу, з якога можна пашыць боты, туфлі, басаножкі. Таму людзі рабілі лапці і  рабілі іх з таго, што расце ў прыродзе – з дрэва, а дакладней – з кары дрэва, або з лыка,  пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак. Назва «лапаць» паходзіць ад праславянскага кораня «лапт» — нага. Лапці — лёгкі будзённы абутак. Каб яны былі больш трывалыя, падэшву лапцей падпляталі лазой, вяроўкамі і падшывалі скурай. Лапці ў асноўным плялі мужчыны, вечарамі ў зімовы час. Лапці насілі жанчыны, мужчыны і дзеці на працягу ўсяго года. Іх надзявалі на палатняныя анучы альбо тканіну. Лапці мелі не толькі практычнае, але і абрадавае значэнне, прычым асаблівымі магічнымі ўласцівасцямі па народных павер’ях надзяляліся старыя, «бывалыя» лапці. Іх вывешвалі на хлявах, загарадках, курыных гняздоўях, імі акурвалі карову пасля ацёлу, выкарыстоўвалі на наваселлі, «заманьваючы» дамавіка ў новую хату. На вяселле маладым дарылі новыя лапці як сімвал вернасці, каб заўсёды былі ў пары.

З пачатку ХХ ст. святочным абуткам жыхароў вёсак, хутароў, мястэчак стаў скураны.

Педагог дэманструе лапці, фотаздымкі, паказвае, як і з чаго плялі такі абутак.

Педагог:  - Рабяты, звярніце ўвагу, калі ласка, на іншыя экспанаты нашага музея ў чамадане: драўляная лыжка, тканы фартух, нажніцы для стрыжкі бавоўны, шыян. Дарэчы, наш чамадан таксама мае сваю гісторыю. Належыць ён нашай былой настаўніцы – Шнэк Ганне Барысаўне, якая набыла яго аж у 1974 годзе. Па ўзросце наш спадар Чамадан старэйшы, чым вашы бацькі. І пабываў нават за мяжой амаль 50 гадоў таму назад – на экскурсіі ў Польшчы.

Дзеці разглядаюць экспанаты. Педагог расказвае пра кожны з іх.

ФАРТУХ

Фартух – жаночае паясное адзенне.

Насілі штодня, апраналі ў свята.

І нашывалі, і аздаблялі,

Таму ён заўсёды глядзеўся багата.

     Фартух — паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу. Святочныя фартухі багата аздаблялі вышыўкай, карункамі, фальбонамі, часам запрасоўвалі ў складкі. Колеравая гама і сімволіка арнаменту адпавядалі характару аздаблення кашулі. Найбольш пашыраныя — гарызантальныя палосы чырвонага ці чырвона-чорнага геаметрычнага арнаменту, які групаваўся па нізе і паступова пераходзіў да гладкага поля верху; ніжні край часта заканчваўся карункамі, фальбонамі, мохрыкамі. У першай палове ХХ стагоддзя пашырыўся фартух з каляровага ўзорыстага паркалю, аздобленага нашыўкамі стужкамі. У традыцыйнай культуры фартух цесна звязаны з вобразам жынчыны. Раілася, напрыклад, кідаць чарапкі ад разбітага гаршка ў фартухі дзяўчатам, каб тыя хутчэй нараджалі дзяцей. Існуюць выказванні са словам “фартух”: “прынесці ў фартуху (падоле)” — нарадзіць пазашлюбнае дзіця; “хаваецца пад фартух” — падпарадкоўваецца жонцы.

 

ЛЫЖКА

Паводле ўсходнеславянскіх традыцый, лыжка была не проста прадметам хатняга начыння, яна ўвасабляла сабой пэўнага члена сям'і, бо кожны меў сваю лыжку.

*          Кожная лыжка ў хаце абавязкова пазначалася адмысловымі знакамі, а таксама адрознівалася па памеры: у гаспадара была самая вялікая, у астатніх членаў сям'і — меншыя. Яшчэ з часоў Кіеўскай Русі вельмі маленькія лыжкі лічыліся знакам сытасці, дабрабыту і дастатку, а таму выконвалі ролю асабістага амулета.

*          Паводле народнага этыкету, забаранялася змешваць ці накладваць ежу лыжкай кагосьці з дамачадцаў, асабліва мужа ці гаспадара. Лічылася, што тады мужчыны будуць лезці ў жаночыя справы і гэта абавязкова прывядзе да сварак.

*          Імкнуліся, каб на стале не было лішніх лыжак, інакш яна неўзабаве «застанецца» без свайго гаспадара. «Некранутай» была лыжка толькі на жалобным стале — тая, якой еў памерлы.

*          Існавала забарона бразгатаць і ляскатаць лыжкамі ў той час, калі гаспадыня накрывае або прыбірае са стала: суседзі стануць абгаворваць, «па вёсцы пабягуць плёткі».

*          У народным асяроддзі існавала строгае правіла, якое патрабавалася выконваць няўхільна: карыстацца чужой лыжкай забаранялася. Для параўнання — у чарнагорцаў існуе праклён, што гучыць у літаральным перакладзе так: «Каб твая лыжка зламалася».

*          Лічылася, што можна наклікаць на членаў сям'і беды і хваробы, калі пазычаць лыжкі: «З усіх рэчаў сельскага ўжытку толькі лыжку не купляюць у суседзяў і не пазычаюць: калі ўжо яе прынеслі ў чужы дом, яна робіцца ўласнасцю той сям'і. Суседава просьба пазычыць лыжку роўная просьбе яе падараваць. Зусім іначай з нажом, які трэба купляць».

*          Да вяселля для маладых падрыхтоўвалі дзве новыя лыжкі, якія пасля застолля звязвалі чырвоным поясам і прыгаворвалі: «Як гэтыя лыжкі звязаны-злучаны дужа-моцна, так бы і маладыя адно з адным злучаны былі». Пасля гэтага лыжкі хавалі і ніколі больш імі не карысталіся.

Лыжка - настолькі старажытнае вынаходніцтва, што немагчыма вызначыць дакладны час яе стварэння. Даследчыкі называюць розныя даты яе нараджэння, меркаваны ўзрост вагаецца ад трох да сямі тысяч гадоў. Невядома нават паходжанне назвы гэтага слова. Лінгвісты бачаць агульнаславянскі корань у словах "лізаць» або «елозить», а таксама «лог», што азначае "паглыбленне". Магчыма Паходжанне ад грэцкага – глытаць. Адно вядома дакладна, што лыжка з'явілася значна раней відэльца. Падабенства лыжак выкарыстоўвалі яшчэ першабытныя людзі, гэта былі марскія ракавіны, палавінкі арэхавай шкарлупіны ці сагнутыя шчыльныя лісці раслін. Да гэтага часу некаторыя плямёны ў Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы выкарыстоўваюць замест іх зручныя ракавіны малюскаў. Першыя лыжкі, зробленыя людзьмі, выглядалі як невялікія гліняныя коўшыкі з кароткімі ручкамі. Пазней для стварэння гэтага прадмета выкарыстоўвалі дрэва, косці і рогі жывёл, яшчэ пазней – метал.

Падчас росквіту Рымска-грэцкай цывілізацыі з'явіліся бронзавыя і срэбраныя сталовыя прыборы. На Русі лыжкі сталі ўжываць на некалькі стагоддзяў раней, чым у астатніх краінах Еўропы. У летапісах згадваецца заказ князя Уладзіміра (Х стагоддзе) майстрам на выраб лыжак з срэбра для ўсёй сваёй дружыны. Да гэтага часу на Русі драўляныя лыжкі ўжо выкарыстоўваліся паўсюдна. У некаторых сем'ях ўмельцы самі выраблялі сабе лыжкі. Але ў большасці выпадкаў карысталіся прадукцыяй майстроў. У якасці матэрыялу ўжываліся: асіна, клён, бяроза, ліпа, сліва, яблыня. Гэта былі простыя і практычныя вырабы. Разьбянымі і размаляванымі яны сталі значна пазней.

Акрамя Італіі і Грэцыі, знаёмых са сталовымі прыборамі з глыбокай старажытнасці, у XIII стагоддзі лыжкі з срэбра з'явіліся і ў народаў Еўропы. На ручках маляваліся вучні Ісуса Хрыста, таму сталовыя прадметы сталі называць «апостальскімі лыжкамі». У XV стагоддзі, акрамя бронзы і срэбра, сталі вырабляць сталовыя прадметы з медзі і латуні. Метал па-ранейшаму лічыўся прывілеем багатых людзей, бедныя карысталіся драўлянымі вырабамі. Пётр Першы хадзіў у госці са сваімі сталовымі прыборамі. Прытрымліваючыся яго прыкладу, на Русі замацаваўся звычай: збіраючыся ў госці, браць з сабой лыжку. У XVIII стагоддзі, калі быў адкрыты алюміній, першыя сталовыя прыборы з гэтага металу падаваліся толькі паважаным гасцям, астатнія елі з дапамогай срэбных прыстасаванняў. У гэтым жа стагоддзі круглыя лыжкі набылі звыклы і зручны авальную выгляд. Акрамя таго, мода піць чай стала прычынай вытворчасці сталовых прыбораў розных памераў. Да гэтага часу адносяць з'яўленне чайных лыжак, а крыху больш – і кававых. Немец Э. Гейтнер першым у Еўропе (1825 г.) стаў выпускаць сталовыя прыборы са сплаву медзі, цынку і нікеля, ён назваў яго аргентанам. Сплаў каштаваў танней срэбра, таму яго сталі ўжываць для сваёй прадукцыі многія еўрапейскія фабрыканты. Сёння такія лыжкі называюць мельхіёравымі, і яны да гэтага часу не страцілі сваёй папулярнасці. Адкрыццё нержавеючай сталі ў пачатку мінулага стагоддзя стала пераломным момантам у гісторыі сталовых прыбораў. Цяпер гэты метал лёг у аснову 80% усіх лыжак на планеце.

ШЫЯН

Шыян – плецены кораб. Шыяны плялі з лазы, саломы, карэння, а выкарыстоўвалі для захоўвання разнастайных прадуктаў: яек, зерня, бульбы і іншага. Шыяны былі рознага памеру,  а форма звычайна нагадвала збанок.

Педагог: - Зараз я прапаную ўспомніць, з якімі экспанатамі вы сёння пазнаёміліся. Якія з іх вам найбольш спадабаліся? Што вы запомнілі з іх гісторыі?

Дзеці адказваюць.

Педагог:  - Рабяты, настаў час развітвацца. Давайце зложым назад у наш чамадан музейныя экспанаты, развітаемся з гэтымі рэчамі, але не надоўга. Бо ўжо ў наступным годзе большасць з вас прыйдзе вучыцца ў нашу школу, завітае ў краязнаўчы музей – і там, глядзячы на знаёмыя рэчы, успомніць нашу сустрэчу, узгадае наш цудоўны музей у чамадане.

 

свернуть

Скарбы з бабулінага куфэрка

развернуть

Хто не ведае знакаміты верш Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі», у якім паэт апісвае рамяство беларускага народа, -  ткацтва.

А ткачы і ткачыхі са Слуцка, маёй малой радзімы, асабліва вядомыя ва ўсім свеце!

Так, вучаніца 7 класа Прыбытак Дар'я даследавала гісторыю беларускага ткацтва, у прыватнасці развіццё гэтага промысла на Случчыне, на прыкладзе экспанатаў школьнага краязнаўчага музея.

Шыкоўныя вырабы майстроў ткацтванашых прадзедаў захоўваліся ў куфрах. З дзяцінства памятаю куфар сваёй бабулі, які змяшчаў ручнікі, даматканыя посцілкі і паясы, андаракі і світы, аздобленыя разнастайнымі каляровымі ўзораміЗаўсёды было цікава, як жа ствараліся ўсе гэтыя рэчы? Адказы на мае пытанні я знайшла ў школьным краязнаўчым музеіменавіта там знаходзіцца шматлікая калекцыя рэчаў маіх продкаў з экспазіцыі «Скарбы з бабулінага куфэрка».

 

Адным з багатых і старажытных промыслаў беларусаў з’яўляецца народнае ткацтва. Ткацтва гэта найстаражытнае рамяство, гісторыя якога пачынаецца з перыяду першабытнаабшчыннага ладу і суправаджае чалавецтва на ўсіх этапах развіцця. Папярэднічала ткацтву пляценне, дзе людзі выкарыстоўвалі траву, трыснёг, ліяны, палоскі скуры і жылы жывёл

Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў.

Асаблівае месца ў пасагу займаў ручнік. На Беларусі ручнікі вядомы з глыбокай старажытнасці, з часоў з’яўлення ткацтва.

Ручнікрэч глыбока сімвалічная. Вышываная, узорыста вытканая тканіна здольна выклікаць у нас шмат пачуццяў і асацыяцый.

Створаны па законах мастацтва, ручнік упрыгожвае паўсядзённасць і адначасова з’яўляецца сімвалічным напамінам аб нябачных сувязях, што знітоўваюць асобнага чалавека з богам, яго родам, продкамі.

Тканне або вышываннегімн адвечнаму імкненню нашых продкаў да прыгожага, няўтольнай празе праз тканы і вышыты ўзор выказаць сваё разуменне жыцця, свету, космасу, хвала ўмелым рукам, светлай, добрай, паэтычнай душы нашай сялянкі.

Мы працягваем захапляцца непаўторнай прыгажосцю кожнага ручніка, вышытага дывана, расшытага народнага адзення. Таму нельга сказаць, што майстэрства гэта адыходзіць у нябыт.

Яно было і застаецца невычэрпнай крыніцай натхнення, матываў і вобразаў, таму вывучэнне і прымяненне традыцыйных народных заняткаў становіцца для нас ўсё больш актуальным.

свернуть