Міні-праект "Музей у чамадане"

09.12.2022

Сёння навучэнцы нашай школы наведалі дзіцячы сад з міні-праектам "Музей у чамадане", мэта якога - знаёмства з гістарычнай спадчынай і традыцыямі беларускага народа. Выхаванцы дзіцячага сада з задавальненнем паслухалі пра прызначэнне і выраб рушнікоў, паспрабавалі пакарыстацца старажытным прасам і паесці з драўлянай лыжкі, а дзяўчынкі апранулі тканы фартух. Спадзяёмся, што ўсім спадабалася ідэя нашага праекта, і спадар Чамадан будзе працягваць свае вандроўкі!