Вялікай Перамозе - 75: майстар-клас па вырабу віншавальнай паштоўкі

07.05.2020

7 мая 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Знаменская сярэдняя школа" прайшоў майстар-клас  сярод вучняў пачатковых класаў па вырабу віншавальнай паштоўкі, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі.  Вучні з дапамогай настаўніка пачатковых класаў Ткачовай Н.В. падрыхтавалі папяровыя віншавальныя паштоўкі, на якіх размясцілі словы падзякі ветэранам, удзельнікам Вялікай Айчынай вайны з пажаданнем здароўя і мірнага неба.