Наведваем музей да Тыдня роднай мовы

19.02.2020

19 лютага 2020 года ў рамках Тыдня роднай мовы вучні школы наведалі школьны краязнаўчы музей, дзе для іх і для ўсіх жадаючых была падрыхтавана экскурсія "Сцяжынкамі малой радзімы", прысвечаная літаратурнай спадчыне малой радзімы, рамествам, нацыянальным традыцыям і побыту беларусаў. Экскурсію падрыхтавалі вучаніцы 10 класа пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Туравец А.В. і кіраўніка музея Корзун Л. В.