Вас вітае Бульба-Фэст!

21.02.2020

21 лютага 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Знаменская  сярэдняя школа" ў рамках Тыдня роднай мовы прайшло грандыёзнае мерапрыемства, прысвечанае беларускай культуры і нацыянальным традыцыям, пад назвай "Бульба-Фэст" для вучняў 1-11 класаў, педагогаў школы, бацькоў вучняў. Так, для правядзення фэста вучні прынеслі стравы з бульбы, было наладжана частаванне бульбянымі прысмакамі, а таксама знаёмства з традыцыйнымі стравамі беларусаў. Падчас мерапрыемства ў зале гучалі песні на роднай мове, вершы і празаічныя ўрыўкі, прысвечаныя роднаму краю. Бульба-Фэст стаў заключным днём у рамках Тыдня роднай мовы, па выніках якога самыя актыўныя вучні былі ўзнагароджаны грматамі і сувенірамі.