Да Года малой радзімы

08.01.2020

8 студзеня 2020 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Знаменская сярэдняя школа" для вучняў пачатковых класаў прайшла экскурсія пад назвай "Вытокі" ў краязнаўчым музеі школы. Вучням нагадалі пра жыццёвы лад нашых бабуль і дзядуль, іхзаняткі ў розныя поры года. З зацікаўленасцю пачаткоўцы адказвалі на пытанні пазнавальнай віктарыны, а таксама даведаліся аб прызначэнні некаторых прылад працы.