Чытаем і слухаем класікаў!

26.11.2019

26 лістапада 2019 года вучні 9-11 класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Знаменская сярэдняя школа" прынялі ўдзел у запісе вершаў класікаў беларускай літаратуры на радыёстанцыі ў горадзе Слуцк. Дзяўчаты чыталі творы Паўла Андрэвіча Місько - знакамітага пісьменніка-земляка, паралельна адбываўся запіс вершаў на лічбавыя носьбіты. У якасці падзякі за працу работнікі радыёстанцыі паабяцалі перадаць дыск з запісам твораў вучням школы.