Бяспечныя канікулы

01.11.2019

1 лістапада 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Знаменская сярэдняя школа" для вучняў 1 класа прайшло пазнавальна-гульнёвае мерапрыемства "Бяспечныя канікулы". Дзеці разам з настаўнікам ажыццявілі віртуальнае падарожжа па станцыях бяспекі дома, на вуліцы, у двары, на дарозе і ўспомнілі асноўныя правілы бяспечных паводзін у дадзеных месцах.