Экскурсія ў школьны краязнаўчы музей да Дня Маці

11.10.2019

11 кастрычніка 2019 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Знаменская сярэдняя школа" прайшла экскурсія ў школьным краязнаўчым музеі для вучняў 1-11 класаў. Вучні даведаліся пра нялёгкую працу вясковых жанчын, абавязкі сваіх бабуль і прабабуль, пазнаёміліся з працоўным інструментам жанчын, якія жылі ў вёсцы ў мінулым стагоддзі.