Падарунак матулі

09.10.2019

9 кастрычніка 2019 года ў дзяржаўнай установе "Знаменская сярэдняя школа" прайшоў трэнінгавы занятак для вучняў 10-11 класаў па вырабу калажа да Дня Маці. Калаж паслужыць упрыгожаннем памяшкання актавай залы, а таксама будзе выкарыстаны ў якасці віншавальнай паштоўкі для матуль, якія завітаюць на ўрачыстае мерапрыемства.