Шостак А.А., настаўнік інфарматыкі, англійскай мовы, ІІ кваліфікацыйная катэгорыя
СЭРВІСЫ GOOGLE У РАБОЦЕ НАСТАЎНІКА
На сённяшні дзень арганізацыя вучэбнай і выхаваўчай работы патрабуе выкарыстання сучасных тэхналогій навучання. Таму з поўнай упэўненасцю можна гаварыць пра тое, што найбольш актуальнай задачай навучання і выхавання з’яўляецца развіццё кампетэнтнасцей у навучэнцаў, якія раскрываюцца праз фарміраванне ўменняў і якасцей чалавека: асабістай адказнасці, камунікатыўных ўменняў, здольнасцей да самаразвіцця і аналізу. Дзеля вырашэння пастаўленай задачы паўстае неабходнасць выкарыстоўваць ІКТ у навучальным працэсе, умела спалучаючы дадзеныя тэхналогіі з іншымі сучаснымі метадамі, прыёмамі і формамі работы з вучнямі і іх бацькамі.
Яшчэ зусім нядаўна ў сваёй педагагічнай практыцы кожны з настаўнікаў звяртаўся да сеткі Інтэрнэт з мэтай знайсці неабходны інфамацыйны і метадычны матэрыял для ажыццяўлення навучальнага працэсу, аднак сёння назіраецца тэндэнцыя да ўдасканалення існуючага кантэнту, стварэння прынцыпова новага, распрацоўкі педагогамі асабістых электронных адукацыйных рэсурсаў для далейшага выкарыстання ў практыцы. Найбольш папулярным і актуальным інструментам для стварэння сваіх персанальных рэсурсаў можна назваць сэрвісы Google. У першую чаргу неабходна адзначыць лёгкасць і даступнасць у выкарыстанні: чалавек, які не мае вопыту работы з апісанымі дадаткамі, аднак мае жаданне павысіць сваю кампетэнтнасць, здолее працаваць з сервісамі нават на інтуітыўным узроўні. Сярод пераваг можна адзначыць наступнае: мінімальыя патрабаванні да апаратнага забеспячэння, не бывае затрат на набыццё і абслугоўванне праграмнага забеспячэння, падтрымліваецца ўсімі аперацыйнымі сістэмамі і кліенцкімі праграмамі.
Што ўяляюць сабой сервісы Google? У першую чаргу гэта прастора для стварэння, рэдагавання і захавання інфармацыі (Google-Дыск). Стварыўшы акаунт Google, педагог атрымлівае магчымасць арганізаваць сумесную работу з тым ці іншым файлам у рэжыме анлайн, г.зн. сфарміраваць новае адукацыйнае асяроддзе, якое садзейнічае актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, матывацыі да навучання, развіццю аналітычных і творчых здольнасцей.
У сучасны момант Google прадстаўляе карыстальніку 48 сэрвісаў і 14 інструментаў.
Ахарактарызуем некаторыя сэрвісы, выкарыстанне якіх садзейнічае актывізацыі працэса самаразвіцця педагогаў, удасканаленню работы з вучнямі.
Google Calendar – эфектыўны інструмент планавання і арганізацыі дзейнасці. Дазваляе задаваць час сустрэчы, ствараць напамінанні, а таксама запрашаць іншых удзельнікаў сустрэчы (узаемадзеянне адбываецца па элетроннай пошце). Каляндар можна выкарыстоўваць сумесна, а можна паказваць толькі выбраным карыстальнікам. Адна з пераваг: каляндар гэта своеасаблівы архіў дат і падзей. Работа з календаром ажыццяўляецца ў акне браўзера праз вэб-інтэрфейс, а ўсе даныя захоўваюцца на сервісе Google, таму атрымаць доступ да раскладу можна з любога камп’ютара пры наяўнасці Інтэрнэта. Можна ствараць некалькі календароў, а таксама адзначаць афіцыйныя святы аўтаматычна. Каляндар даступны на англійскай, іспанскай, італьянскай, карэйскай, нямецкай, польскай, рускай мовах
Blogger – вэб-сэрвіс для вядзення блогаў. З дапамогай дадзенага сэрвісу кожны можа стварыць свой блог, не думаючы пра ўстаноўку і настройку праграмнага забеспячэння. Маецца вялікая колькасць шаблонаў і фонавых відарысаў, карыстальнік можа стварыць свой унікальны дызайн блога, дадатковыя сервісы дапамагаюць прааналізаваць змест блога, даведацца, што найбольш запатрабавана сярод чытальнікаў менавіта вашай старонкі.
Google Arts & Culture – арыгінальны дадатак, які ўяўляе сабой архіў сусветнай культуры і дае магчымасць карыстальніку пазнаёміцца з творамі мастацтва, з гісторыяй іх стварэння, а таксама віртуальна наведаць сусветна вядомыя месцы, гарады. Вядома, што на 2012 год да праекта далучыліся 184 музеі, галерэі і палацаў з розных краін свету. Праект адметны якаснымі панарамнымі здымкамі.
Google-дакументы, Google-табліцы – гэта цэлы набор зручных сродкаў рэдагавання і афармлення тэкставых файлаў, лікавых і іншых даных. Адметнасцю з’яўляецца тое, што створаны файл можна праглядваць на іншых прыстасаваннях у розных кутках свету. Дадатак мае магчымасць сумеснай работы як для педагогаў, так і для вучняў, да таго ж усе змяненні захоўваюцца аўтаматычна.
Google Класс - вэб-сэрвіс, распрацаваны Google для школ, які закліканы спрасціць стварэнне, распаўсюджванне і ацэнку заданняў беспапяровым спосабам. Асноўная мэта Google клас - спрасціць працэс абмену файламі паміж настаўнікамі і вучнямі. Google клас спалучае ў сабе Google дыск для стварэння і распаўсюджвання заданняў, набор сэрвісаў Google для стварэння дакументаў, прэзентацый і электронных табліц, Gmail для зносін і каляндар Google для планавання. Навучэнцы могуць быць запрошаны ў курс па ўнікальным кодзе або аўтаматычна імпартаваныя са школьнага дамена. Пры стварэнні курсу ствараецца асобная папка на адпаведным дыску карыстальніка, дзе вучань можа прадставіць працу для ацэнкі настаўніку. Мабільныя дадаткі, даступныя для прылад iOS і Android, дазваляюць карыстальнікам рабіць фатаграфіі і прымацоўваць іх да заданняў, абменьвацца файламі з іншых дадаткаў і атрымліваць доступ да інфармацыі ў аўтаномным рэжыме. Настаўнікі могуць сачыць за паспяховасцю кожнага навучэнца, а пасля ацэнкі могуць вяртаць працу разам з каментарыямі.
Google Планета Зямля (англ.: Google Earth) - праект кампаніі Google, у рамках якога ў сетцы Інтэрнэт былі размешчаны спадарожнікавыя (або ў некаторых кропках аэрафота-) выявы ўсёй зямной паверхні. Фатаграфіі некаторых рэгіёнаў маюць беспрэцэдэнтна высокае пашырэнне. Google Планета Зямля адлюстроўваецца ў выглядзе лічбавага глобуса, які адлюстроўвае паверхню планеты, выкарыстоўваючы малюнак з вялікага адлегласці. Пры вялікім павелічэнні відарыс пераходзіць у адлюстраванні адной і той жа вобласці з больш дробнымі дэталямі, якія могуць адрознівацца па даце і часу здымкі. Дэталізацыя малюнкаў вар'іруецца ад 15 метраў да 15 сантыметраў. Для большай часткі зямлі Google Планета Зямля выкарыстоўвае даныя лічбавай мадэлі рэльефу, сабраныя місіяй НАСА "Shuttle Radar Topography Mission", што стварае ўражанне трохмернага рэльефу нават на двухмерным малюнку. Таксама Google Планета Зямля мае магчымасць паказваць 3D-мадэлі будынкаў, збудаванняў і помнікаў у асобных гарадах, у тым ліку і ў высокай якасці.
Google–формы - онлайн-сэрвіс для стварэння формаў зваротнай сувязі, онлайн-тэстаў і апытвальнікаў і г.д. Працаваць з формамі не складаней, чым з MS Word. Інтэрфейс зручны і зразумелы. Форму не трэба скачваць, перасылаць сваім кліентам і атрымліваць ад іх па пошце запоўнены варыянт. Форма захоўваецца ў воблаку. Калі вы працуеце з розных прылад або ваш жорсткі дыск пашкодзіўся, форма застанецца даступная пры наяўнасці спасылкі. Можна стварыць свой дызайн для формы. Google Формы даюць магчымасць выбраць шаблон з вялікай колькасці даступных або загрузіць свій. Google Формы адаптаваны пад мабільныя прылады. Ствараць, праглядваць, рэдагаваць і перасылаць формы можна з тэлефона і планшэта з дапамогай палегчанай мабільнай версіяй з поўнай функцыянальнасцю. Google Формы збіраюць і прафесійна афармляюць статыстыку па адказах. Вам не прыйдзецца дадаткова апрацоўваць атрыманыя дадзеныя, можна адразу прыступаць да аналізу вынікаў.
Google Сайты - сэрвіс дазваляе пры дапамозе тэхналогіі wiki зрабіць інфармацыю даступнай для людзей, якія маюць патрэбу ў яе хуткай падачы. Карыстальнікі сайта могуць працаваць разам, дадаваць інфармацыю з іншых дадаткаў Google, напрыклад Google Дакументы, Google Каляндар, YouTube, Google Фота і з іншых крыніц. Стваральнік сайта можа запрашаць іншых карыстальнікаў для сумеснай працы над сайтам, кантраляваць іх доступ да матэрыялаў. Сайт можа быць выкарыстаны ў private рэжыме, напрыклад, для арганізацыі асабістага wiki-нататніка альбо для вядзення запісаў па персанальным праекце з доступам да інфармацыі толькі пасля аўтарызацыі.
Такім чынам, усе разгледжаныя сэрвісы даюць пашыраныя магчымасці для самаразвіцця настаўнікаў, матывацыі вучняў да навучання. У сваёй практыцы найбольш часта выкарыстоўваю Google–формы, Google Дакументы і Табліцы, Google Каляндар. У распрацоўцы маецца матэрыял для персанальнага сайта настаўніка англійскай мовы, які будзе створаны з дапамогай сэрвісу Google Сайты. Настаўнікам прыродазнаўчага цыклу, класным кіраўнікам, а таксама ўсім зацікаўленым рэкамендую арганізаваць работу з Google Планета Зямля і Google Arts & Culture.
свернуть