ШЕСТОЙ ШКОЛЬНЫЙ ДЕНЬ

Шосты дзень тыдня – субота з’яўляецца арганічнай часткай адукацыйнага працэсу. Адной з важных задач, якая стаіць перад педагагічным калектывам школы, з’яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень тыдня. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы школы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага ўдзяляецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай масавай работы.