Мэты і задачы працы ўстановы адукацыі

Мэта работы дзяржаўнай установы адукацыі

“Знаменская сярэдняя школа”

ў 2020/2021 навучальным годзе:

 

- стварэнне ўмоў для ўдасканалення адукацыйнай прасторы, арыентаванай на павышэнне якасці адукацыі і выхавання вучняў, якая садзейнічае ітэлектуальнаму, маральнаму, фізічнаму развіццю асобы, гатовай да жыццевага і прафесіянальнага самавызначэння, здольную быць сацыяльна актыўнай.

ЗАДАЧЫ:

 

-        стварэнне неабходных умоў для захавання і развіцця духоўнага, эмацыянальнага, інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага здароўя ўсіх суб’ектаў адукацыі;

 

-        працягваць работу па павышэнню якасці ведаў праз прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў, аб’яднанняў па інтарэсах;

 

-        удасканальваць формы і метады работы з матываванымі вучнямі праз наладжванне на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд ва вучэбных прадметах, конкурсах даследчыцкага характару, цэнтралізаванаму тэсціраванню;

-        фарміраваць у вучняў грамадзянскасць, патрыятызм, духоўныя каштоўнасці, экалагічную культуру, матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзел у сумеснай дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў;

 

-        працягваць работу па прафілактыцы асацыяльных паводзін сярод непаўналетніх праз стварэнне эфектыўнай сістэмы аказання сацыяльнай і педагагічнай дапамогі вучням і іх бацькам; забяспечыць сістэмную работу па папярэджванню сямейнай неблаганадзейнасці, павышаць педагагічную культуру бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў;

 

-        павышэнне ўзроўню інфармацыйнай культуры і эфектыўнасці выкарыстання ІКТ у адукацыйным працэсе.